Избранное сообщение

Мы- беларусы

               21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы
            
Ільняная і жытняя.
                     Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная. Ты самая
                        славянская,
светлая, як трава ў расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
 
П. Панчанка 


Віктарына «Г а р а д ы - с в я т ы н і»
1.  У якім маленькім беларускім гарадку існаваў музей   старажытнасцяў?
2. У  замку якога горада хаваўся выгнаннік з  Залатой Арды  -  хан  Тахтамыш?
3.  Назавіце гарады,  у якіх стаяць помнікі Францішку Скарыну.
4.  У якім горадзе жыла Ядвіга Бараноўская  -  прататып Ядвісі  з  аповесці  "У палескай глушы" Якуба  Коласа?
5. Дзе знаходзілася бібліятэка,  што паклала пачатак Бібліятэцы імя  У.  Леніна ў  Маскве?
6. У якім горадзе  ў часы  княжання Гедыміна была сталіца Вялікага Княства Літоўскага?
7. Дзе пачынаў сваю літаратурную дзейнасць Іван Шамякін?
8. У якім горадзе стаіць помнік Міхалу Клеафасу Агінскаму?
9. Што  такое  "Вока прадбачання"?
10. Дзе нарадзіўзя  Марк  Шагал?
11. На  гербе  якога горада намалявана срэбраная вежа  ў  блакітным полі?
12. У якім горадзе  Леся  Украінка напісала паэму"Утрапёная"?
13. Каля  якога  горада развеяны  прах  Канстанціна  Сіманава?
14. Дзе хрысцілі  Адама  Міцкевіча?
15. У якім горадзе працаваў павятовы лекар Станіслаў  Нарбут  -  сын  Тэадора  Нарбута?
16.  Дзе жылі знакамітыя беларускія археолагі, гісторыкі – браты Канстанцін  і Яўстафій Тышкевічы?
17. Які горад Уладзімір Караткевіч называў  "месцам майстроў"?
18. Назва якога горада звязана з  імем разбойніка?
19. У якім маленькім гарадку стаіць помнік Рагнедзе  і яе  сыну?
20.  Губернатарам якога беларускага горада быў вядомы расейскі пісьменнік Іван Лажэчнікаў?
2 1 . Дзе праходзяць фестывалі духоўнай музыкі "Магутны Божа"?
22.  3  якога горада ў  гады  вайны знік  крыж Еўфрасінні Полацкай?
23. Дзе з XIII ст.  стаіць унікальная вежа тыпу "данжон"  -  помнік абарончага дойлідства?
24.  У  якім горадзе знаходзіцца  музей   Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ?
25.  Чым знакаміты  Слуцк?
26.  Праз якія беларускія гарады праязджаў Аляксандр Пушкін?
27.  Дзе нарадзіўся пісьменнік Уладзімір Арлоў?
28. Які беларускі горад Уладзімір Караткевіч называў міні-Кіевам?
29.  У якім горадзе пасля вайны  1812  г.  некаторы час  жыў Аляксандр Грыбаедаў?
30.  Дзе знаходзілася першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага?
31. Які горад Уладзіслаў Галубок параўноўваў  з Палесцінай?
32. Па  замках якога горада блукае прывід Чорнай панны  -  Барбары  Радзівіл?
33. Адкуль паходзіў знакаміты майстар Збройнай палаты  Маскоўскага Крамля Сцяпан Палубес?
34. У якім беларускім горадзе жыла Эліза Ажэшка?
35. Дзе стаіць галоўны  храм  Беларусі?  Як ён называецца?
36.  Назавіце  родны  горад Уладзіміра Караткевіча.
37.  Дзе знаходзіцца самы знакаміты  на  Беларусі замак?
38. Які горад называюць сэрцам беларускага Палесся?
39. Дзе выходзілі першыя беларускія  газеты?
40.  У якім горадзе стаіць помнік Канстанціну Астрожскаму?
41. Які горад называюць брамай краіны?
42. Дзе адбыўся літаратурны дэбют Васіля Быкава?
43.  У які горад,  паводле падання,  для  стварэння карціннай галерэі запрашалі Рэмбранта?
44.  Які горад звязаны  з  імем Усяслава Чарадзея?
 
Лідзія  КАМШСКАЯ,
Рэдактар аддзела часопіса "Роднае слова".



 
       Выдатныя людзі Беларусі

   Спытайце ў сённяшняй моладзі (ды і не толькі ў іх, нават у настаўнікаў), каго са знакамітых беларусаў яны могуць назваць. Спачатку людзі ўспомняць пісьменнікаў і паэтаў (Колас, Купала і г.д.), потым, магчыма, спартсменаў, палітыкаў, артыстаў, успомняць з гісторыі Вітаўта і Скарыну. У лепшым выпадку вам назавуць 10-15 прозвішчаў.       
   Між тым Беларусь багатая на таленты. І ў дадзеным раздзеле я паспрабую пашырыць кругагляд сваіх чытачоў на яшчэ колькі прозвішчаў. Думаецца, пра многіх вы і не ведалі. На беларускай зямлі нарадзілася шмат таленавітых людзей, і нам ёсць, кім ганарыцца. І, можа, не ўсе з іх па нацыянальнасці беларусы, аднак наша дзяржава заўсёды славілася гасціннасцю і цярплівасцю да розных народаў. 

Казімір Семяновіч - вынаходнік шматступеннай ракеты (1651 г.), аўтар кнігі "Вялікае мастацтва артылерыі".
Якуб Наркевіч-Ётка - адкрывальнік электраграфіі і бездротавай перадачы электрычных сігналаў.
Ігнат Дамейка - народны герой Чылі, заснавальнік універсітэта ў Сант'яга.
Герман Нінкоўскі - выдатны нямецкі матэматык і фізік.
Аляксандр Кавалеўскі даказаў эвалюцыйнае адзінства храбетных і бесхрабетных жывёлаў. Ягоны брат Уладзімір - заснавальнік эвалюцыйнае палеанталогіі.

Бенедыкт Дыбоўскі ўпершыню апісаў жывёльны свет Байкала, Амура, Камчаткі.
Ян Чэрскі - геолаг, яго імем названа горная січтэма - храбет Чэрскага.
Тадэвуш Касцюшка - нацыянальны герой ЗША, яго імем названа самая высокая гара ў Аўстраліі.
Жыгімонт Мінейка - нацыянальны герой Грэцыі.
Аляксандр Булатовіч герой вайны Эфіопіі супраць італьянскіх каланізатараў.

Мікалай Судзілоўскі - прэзідэнт-сенатар Гавайскіх астравоў.
Леў Арцымовіч - вучоны ў галіне кіравання тэрмаядзернага сінтэзу.
Аляксандр Чыжэўскі - заснавальнік геліябіялогіі.
Аляксандр Маліноўскі стварыў падмурак кібернетыкі.
Оскар Мілаш - французскі і літоўскі пісьменнік.

Гіём Апалінер - французскі паэт, яго траюрадны брат - беларускі празаік Карусь Каганец.
Павел Сухі - авіяканструктар.
Уладзіслаў Старэвіч - пачынальнік лялечнай анімацыі.
Элаіза Ажэшка - польская пісьменніца.
Язэп Крашэўскі - польскі пісьменнік, літаратурная спадчына якога налічвае 600 тамоў.

Язэп Пілсудскі называў сябе ў маладосці беларусам.
Рафал Чарвякоўскі - бацька польскай хірургіі.
Андрэй Чохаў адліў Цар-пушку.
Клім Міхайлаў са Шклова стварыў іканастас Смаленскага сабора ў Маскве.
Фадзей Булгарын - літаратар.

Балерыны Азарэвіч са Шклова стварылі расійскую балетную школу.
Леў Шчэрба - галава ленінградскай фаналагічнай школы.
Восіп Казлоўскі - аўтар першага расійскага гімна.
Восіп Гашкевіч - першы консул Расіі ў Японіі, аўтар першага японска-рускага слоўніка.
Астап Красновіч стварыў першы санскрыта-рускі слоўнік.

Эдвард Пякарскі - "бацька" якуцкай літаратуры, стварыў першы слоўнік якуцкай мовы.
Фёдар Плявака - знакаміты адвакат.
Рыгор Гром-Грымайла - падарожнік і заолаг.
Язэп Зарыцкі і Ян Багінскі - будаўнікі портаў Рыга і Кранштат. 
Ілля Капіевіч стварыў шрыфт, якім мы зараз карыстаемся (некалькі дзесяцігоддзяў пры Пятры І яго называлі "беларускай азбукай"), быў настаўнікам у Пятра І, увёў у кнігадрук арабскія лічбы, апублікаваў у 1700 г. басні Эзопа, апублікаваў першую карту зорнага неба.

Лары Кінг - амерыканскі тэлевядучы.
Шмуль, Арон і Іцхак Ванскаласеры - стваральнікі амерыканскай кінакампаніі Warner Bros. (іх бацькі родам з Беларусі).
Луіс Маер і Самуэль Голдвін - заснавальнікі і кіраўнікі амерыканскай кінакампаніі Metro Goldwyn Mayer.
Міхаіл Мікешын - скульптар.
Аляксандр Рыбак - нарвежскі выканаўца беларускага паходжання.

Кампазітары
Міхаіл Глінка, Станіслаў Манюшка, Мікалай Рымскі-Корсакаў, Мадэст Мусаргскі, Дзмітрый Шастаковіч, Ігар Стравінскі.

Мастакі
Казімір Малевіч, Яраслаў Ісачоў, Марк Шагал, Георгій Нізкі, Яўсей Майсееў, Надзея Хадасевіч-Лажэ.

Першадрукары
Іван Фёдараў. Францыск Скарына, пётр Мсціславец, Ян Ліцвін - лонданскі першадрукар.

Літаратары
Фёдар Дастаеўскі, Дзмітрый Пісараў, Міхаіл ісакоўскі, Аляксандр Твардоўскі, Яраслаў Смелякоў, Юрый Алеша, Яўген Яўтушэнка, Аляксандр Грыбаедаў, Аляксандр Грын, Уладзімір Высоцкі.

Акцёры
Інакенцій Смактуноўскі, Васіль Качалаў, Вадзім Кірыленка, Кірк Дуглас (амерыканскі акцёр, яго карані - гомельскія, бацька Майкла Дугласа).

І многія-многія іншыя...






   Часам пры выкагнанні алімпіядных заданняў вучню патрабуецца запісаць або псеўданімы пісьменнікаў і паэтаў, або іх сапраўдныя імёны.
   У дадзеным раздзеле я паспрабую "расшыфраваць" некаторыя псеўданімы.


Цішка Гартны – Зміцер Хведаравіч Жылуновіч
Ядвігін Ш. – Антон Іванавіч Лявіцкі
Янка Купала – Іван Дамінікавіч Луцэвіч
Янка Лучына – Іван Люцыянавіч Неслухоўскі
Якуб Колас – Кастусь (Канстанцін) Міхайлавіч Міцкевіч
Цётка – Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч
Гаўрыла з Полацка – Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч
Максім Танк – Яўген Іванавіч Скурко
Кандрат Крапіва – Кандрат Кандратавіч Атраховіч
Янка Маўр – Іван Міхайлавіч Фёдараў
Кузьма Чорны – Мікалай Карлавіч Раманоўскі
Зьніч – Алег Бембель
Адам Глобус – Уладзімір Вячаслававіч Адамчык
Сяргей Дарожны – Сяргей Міхайлавіч Серада
Язэп Пушча – Іосіф Паўлавіч Плашчынскі
Змітрок Бядуля – Самуіл Яфімавіч Плаўнік
Максім Лужанін – Аляксандр Амвросьевіч Каратай
Мацей Бурачок – Францішак Бенядзі́кт Багушэвіч
Сымон Рэўка з-пад Барысава - Францішак Бенядзі́кт Багушэвіч

Комментариев нет:

Отправить комментарий