Пакуль працую- вучуся. Гэта мой дэвіз сення. С задавальненнем вучуся на дыстанцыйным курсе "Медыяадукацыя для настаўнікаў- курс- практыкум для настаўнікаў."
Заданні складаныя. Але вельмі цікавыя. Медыяадукаваннасць- адна з галоўных каметэнцый , якія вызначаюцца праграммай. Але каб фарміраваць медыяадукаванасць, трэба ж самаму быць на ўзроўні. Вось вынік аднаго задання. Практыкаванне для ўрока. Тэма практыкавання "Карыкатура як прыём актуалізацыі ведаў на ўроку на этапе мэтавызначэння"
Мэта: плануецца, што на
аснове крытычнага аналізу карыкатуры навучэнцы змогуць вызначыць гістарычную
падзею і прапанаваць гіпотэзу аб
магчымым яе ўплыве на наступнае развіццё міжнародных адносін.
На
аснове аналізу карыкатуры фарміруюцца наступныя
кампетэнцыi:
- развитие
крытычнага мыслення на аснове дэкадавання медыятэксту;
- умение
інтэрпрэтаваць розныя погляды на адну і тую ж гістарычнай падзею;
-умение
разумець карыкатуру як сатырычны жанр медыятэксту
-
умець выдзяляць сродкі прапаганды.
Абсталяванне І
рэсурсы:
раздрукаваныя карыкатура і сама выява на
экране (камп'ютар, праектар).
Вучэбны прадмет:
сусветная гісторыя
Аўдыторыя: вучні 11 класаў
Медыятэгі: #аналіз медыятэкстаў #медыяспажыванне #прапаганда
Метады і прыёмы: праца ў парах, франтальная праца
Аўдыторыя: вучні 11 класаў
Медыятэгі: #аналіз медыятэкстаў #медыяспажыванне #прапаганда
Метады і прыёмы: праца ў парах, франтальная праца
Апісанне практыкавання:
1 этап. Франтальная праца. На этапе актуалізацыі ведаў навучэнцам
прапануецца карыкатура Фрыца
Майнхарда аб палітычнай эвалюцыі ФРГ і ГДР (19 кастрычніка 1949 г.)
2 этап. Праца ў парах Для працы ў парах раздаюцца схемы для аналізу
карыкатуры.
Схема аналізу
карыкатуры.
1. Апішыце вобразы,
персанажаў, задні план.
2. З дапамогай якіх
мастацкіх сродкаў створаны вобразы і персанажы?
Інтэрпрэтацыя.
1. Паглядзіце на час
стварэння карыкатуры. Якой падзеі яна прысвечана?
2. Ці пазналі вы
персанажаў? Чаму вы так думаеце? Калі гэта рэальныя фігуры – назавіце іх і
ролю, якую яны адыгрывалі на той час і ў тых падзеях, якія суправаджалі
з’яўленне карыкатуры?
3. Вызначыце, якія
сімвалы выкарыстаў мастак? Чаму ён да іх звярнуўся?
4. Якое стаўленне да
персанажаў – станоўчае ці адмоўнае – выяўляе карыкатура?
5. Як інтэрпрэтуе
карыкатура персанажаў? Ці згодныя вы з ёй?
6. Якія ідэі і
палітычная пазіцыя аўтара? Як бы вы іх вызначылі?
7. Што вы ведаеце з
іншых крыніц пра падзеі, якім прысвечана карыкатура? Як ваша веданне
суадносіцца з тым, што вы даведаліся, дзякуючы карыкатуры?
1. Прааналізаваць
карыкатуру паводле схемы.
2. Вызначыць, якую гістарычную падзею паказаў мастак, назваць дату гэтай падзеі.
3. Патлумачыць, па
якіх прыкметах вы зробілі такую выснову.
4. Які, на ваш погляд,
галоўны меіиндж карыкатуры?
5. Ці можна на
падставе надпісы на карыкатуры і высноў, зробленых вамі, выказаць здагадку , якой будзе тэма ўрока сёння ?
3 этап. Абмеркаванне вынікаў працы.
Крыніца практыкавання:
Комментариев нет:
Отправить комментарий