Избранное сообщение

пятница, 19 февраля 2016 г.

Аддкуль пайшла мова беларуская



Адкуль пайшла беларуская мова?
Легенда, створаная філолагамі, на гэта адказвае так.
Жыла-была калісьці агульная мова ўсіх славян: яшчэ тады, калі ўсе месціліся побач. Потым яны разышліся. І на новых жыхарствах узніклі тры новыя мовы, паўднёваславянская, заходнеславянская і ўсходнеславянская.
Апошняя, усходнеславянская, была агульнай мовай Старажытнай Русі - першай дзяржавы ўсходніх славян. Таму філолагі завуць яе яшчэ "старажытнарускай" ("древнерусский язык"). Старажытнаруская мова мела магчымасці застацца навек адзінай. Але адбыўся палітычны катаклізм: прыйшла навала з усходу. Татара-манголы захапілі большую частку Русі, рэштка трапіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага, а потым - Рэчы Паспалітай. Да таго адзіны "старажытнарускі народ" аказаўся падзеленым. У выніку падзялілася, "распалася" і "старажытнаруская мова": ад расейскай адпалі ўкраінская ды беларуская, што зазналі летувіскі і польскі ўплыў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий